Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 5 гадоў адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by


Чарга ў краму Symbal.by, архіўнае фота
Чарга ў краму Symbal.by, архіўнае фота

Падзеі 23 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

23 чэрвеня 2020 году ў Менску адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by. Крама была папулярным месцам продажу беларускай патрыятычнай атрыбутыкі. Пазьней улады асудзілі кіраўніка крамы Паўла Белавуса, якога асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня.

Таксама ў гэты дзень

930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.

1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб.

1812 — Войскі Напалеона I Банапарта ўварваліся ў Расейскую імпэрыю.

1846Адольф Сакс атрымаў патэнт на саксафон.

Саксафон
Саксафон

1865 — завяршылася Грамадзянская вайна ў ЗША.

1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Гэта адбылося ў Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.

П'ер дэ Кубэртэн
П'ер дэ Кубэртэн


1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.

1941 — пачалася нямецкая акупацыя Беластоку.

1944 — савецкія войскі пачалі апэрацыю «Багратыён», у выніку якой тэрыторыя Беларусі была вызваленая ад нацысцкай акупацыі. З абодвух бакоў бралі ўдзел больш за 4 мільёны чалавек, больш за 7 тысяч танкаў і столькі ж самалётаў, а таксама 62 тысячы гармат.

1946 — беларускімі інтэлектуаламі-эмігрантамі ў Рэгенсбургу (Нямеччына) заснавалі Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.

1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць.

1991 — створана Беларускае згуртаваньне татар-мусульман „Зікр уль-Кітаб“.

1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі. У выбарах прынялі ўдзел Аляксандар Дубко — старшыня Саюзу аграрнікаў, Вячаслаў Кебіч — прэм’ер-міністар Беларусі, Аляксандар Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, Васіль Новікаў — сакратар ЦК ПКБ, Зянон Пазьняк — лідэр Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», Станіслаў Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі. У першым туры перамог Лукашэнка з 44,82 % галасоў, другое месца заняў Кебіч з 17,33 %, трэцяе было ў Пазьняк з 12,82 %, далей ішлі Шушкевіч (10,0 %), Дубко (6,0 %), Новікаў (5,0 %). Другі тур выбараў адбыўся 10 ліпеня.

2016 — грамадзяне Вялікай Брытаніі на агульнанацыянальным рэфэрэндуме прагаласавалі за выхад каралеўства з Эўрапейскага Зьвязу.

Мітынг прыхільнікаў Брэксыту, Лёндан, чэрвень 2016
Мітынг прыхільнікаў Брэксыту, Лёндан, чэрвень 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1777 Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.

1889Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.

Ганна Ахматава
Ганна Ахматава

1912 Алан Матысан Тʼюрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын. Яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.

Алан Матысан Т'юрынг
Алан Матысан Т'юрынг

1938 Юры Хадыка, навуковец, мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя, адзін зь першых палітвязьняў у гісторыі незалежнай Беларусі.

Юры Хадыка ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, травень 1996. Фота з газэты «Свабода»
Юры Хадыка ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, травень 1996. Фота з газэты «Свабода»

1964Юрась Ляўкоў, музыка, бас-гітарыст легендарнага гурта „Мроя“-N.R.M.

У памяці

79Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1933Мікалай Шамяціла, япіскап, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

1941 — у менскай турме загінуў Мікола Байкоў, мовазнавец і літаратуразнавец.

1947Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладчык, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР.

Уладзімер Пічэта
Уладзімер Пічэта

1956Марцін Кухта, выдавец беларускай пэрыёдыкі і кніг.

1967 ― Мікола Дзямідаў, беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзеяч. Памёр у Чыкага.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG