Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных сіл Расеі Ірына Волк паведаміла аб затрыманьні транспартнай паліцыяй у аэрапорце «Шарамецьева» мужчыны, які напаў на малалетняе дзіця.
Перад гэтым расейкі Telegram-канал Baza з спасылкай на свае крыніцы паведаміў аб інцыдэнце з удзелам 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падышоў да чужога двухгадовага хлопчыка, узяў яго на рукі, а потым моцна кінуў яго на пол.
Хлопчык ударыўся галавой і страціў прытомнасьць. Яго шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтар у Краснагорску, дзе лекары дыягнаставалі пашкоджаньні галаўнога мозгу. Хлопчык знаходзіцца ў коме.
Прадстаўніца МУС Расеі пазьней заявіла, што затрыманы ў часе інцыдэнту знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'яненьня.
Форум