Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Індыі, Вугоршчыны і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасьля развалу СССР


Шубганшу Шукла, Тыбар Капу, Пэгі Ўітсан і Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі перад стартам 24 чэрвеня 2025 году
Шубганшу Шукла, Тыбар Капу, Пэгі Ўітсан і Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі перад стартам 24 чэрвеня 2025 году

Карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX з чатырма астранаўтамі на борце выправіўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі. Чакаецца, што экіпаж правядзе на борце станцыі два тыдні.

Ракета Falcon 9 стартавала ўначы на сераду з касмадрому ў штаце Флорыда. У склад экіпажу ўваходзяць:

  • вугорскі астранаўт Тыбар Капу,
  • паляк Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі,
  • лётчык-выпрабавальнік зь Індыі Шубганшу Шукла,
  • а таксама астранаўтка з ЗША Пэгі Ўітсан, для яе гэта пяты палёт.

У той час, калі Індыя, Польшча і Вугоршчына апошні раз адпраўлялі сваіх грамадзянаў у космас, тыя, хто паляцеў цяпер, яшчэ нават не нарадзіліся, адзначае AFP.

Тады яны ляцелі ў межах савецкай праграмы «Інтэркосмас».

Індыец Ракеш Шарма быў на станцыі «Салют-7» у 1984 годзе. Такім чынам, Шубганшу Шукла стане першым індыйцам, які пабывае на МКС. Улады Індыі надаюць яго палёту вялікую ўвагу — чакаецца, што ён выйдзе на сувязь з прэмʼер-міністрам Нарэндрам Модзі з борта станцыі.

Вугорац Бэрталан Фаркаш лётаў у космас у 1980 годзе, паляк Міраслаў Гермашэўскі — у 1978-м. Да сёньня яны заставаліся адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якія пабывалі ў космасе. Абедзьве краіны на той момант уваходзілі ў зону ўплыву Савецкага Саюзу і належалі да вайскова-палітычнага блёку «Варшаўская дамова».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG