Расея ўначы зноў атакавала ўкраінскія гарады. У Кіеве абрынуўся пад’езд 5-павярховіка. ФОТА

5-павярховы дом у Кіеве пасьля расейскага ўдару 23 чэрвеня 2025 году

У ноч на 23 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі масаваны паветраны ўдар па Ўкраіне. Асноўнай мішэньню быў Кіеў.

Там ад выбуху абрынуўся пад’езд 5-павярховага дому. Загінулі 7 чалавек і яшчэ 31 атрымалі раненьні.

У Белай Царкве, што за сто кілямэтраў на поўдзень ад украінскай сталіцы, загінула жанчына 1957 году нараджэньня. Яшчэ 8 пацярпелі.

Зафіксаваныя прамыя пацэльваньні ў шасьці месцах, а таксама падзеньне абломкаў на 25 месцаў у Кіеве і Кіеўскай вобласьці. Пашкоджаны дамы, лякарні, аўтамабілі, уваход у мэтро.

Падобны ўдар Расея нанесла менш як тыдзень таму, 17 чэрвеня. Тады ў Кіеве таксама быў узарваны пад’езд жылога дому. У выніку той атакі ў Кіеве загінулі 28 чалавек (у тым ліку жыхары 23 зьнішчанага пад’езду) і больш за 140 атрымалі раненьні. Найстарэйшай загінулай быў 91 год, а наймаладзейшай ахвяры — 22 гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя расейскія абстрэлы Днепрапятроўскай вобласьці. У Кіеве завяршылі пошукі загінулых 17 чэрвеня