Якія гарантыі атрымаў Лукашэнка ад прадстаўнікоў прэзыдэнта ЗША? Ці вызваленьне часткі палітвязьняў азначае спыненьне рэпрэсій? Што зьменіцца, калі вызваляць іншых знакавых палітвязьняў і ўсіх палітвязьняў? Наколькі вялікая дапамога ім усім спатрэбіцца?
Калі выйдуць на свабоду Бяляцкі, Бабарыка, Калесьнікава, Статкевіч?
Ці трэба перастаць жыць 2020 годам? Ці Сьвятлана Ціханоўская можа назваць сябе фэміністкай? Якія выклікі стаяць перад жанчынамі ў 2025 годзе?
Якая сапраўдная мэта меркаванага візыту спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіта Келага ў Менск? Ці запрашаў Лукашэнка Трампа ў Менск? Якою можа быць роля ЗША ў канфлікце Ізраілю і Ірану? Ці лічыць Сьвятлана Ціханоўская, што трэба перастаць жыць 2020 годам?
16–17 чэрвеня ў Стакгольме праходзіць форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», прысьвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
На шэсьці ў Вільні 7 чэрвеня ў рамках ЛГБТК-фэстывалю «Baltic Pride» была беларуская калёна, у якой ішлі актывісты, праваабаронцы, чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці.
Гэтыя ды іншыя найважнейшыя падзеі тыдня вядоўца Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і аглядальнікам Свабоды Юр’ем…
4 чэрвеня 2025 году ня стала 46-гадовага былога палітвязьня Аляксандра Класкоўскага-малодшага. Апошнія паўтара года ён разам зь сям’ёй жыў у штаце Вашынгтон у ЗША.
4 чэрвеня ў Беларусь прыехаў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, які бярэ ўдзел у сьвяткаваньні 900-годзьдзя з дня заснаваньня Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага манастыра ў Полацку.