Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль заявіў пра абстрэл Іранам пасьля абвешчанага перамір’я і пра жорсткі адказ. Трамп кажа пра парушэньні з двух бакоў

абноўлена

Разбураны будынак у Бэер-Шэве
Разбураны будынак у Бэер-Шэве

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што выявілі запускі ракет з тэрыторыі Ірану ў бок Ізраілю.

Выданьне The Times of Israel пазьней паведаміла, што адна з ракетаў трапіла ў сяміпаярховік ў Бэер Шэве і што загінулі людзі.

Ізраільскі міністар абароны Ізраіль Кац загадаў правесьці высокаінтэнсіўныя апэрацыі супраць цэляў у Тэгеране ў адказ на парушэньне Іранам перамірʼя, перадае Reuters.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам перад адлётам на саміт NATO, што абедзьве краіны парушылі перамір’е і што ён незадаволены Ізраілем. Паводле яго, перамір’е захоўваецца, а Ізраілю трэба «супакоіцца».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG